16 лiстапада 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Лябедзька: «Гэтае беззаконне зайшло ўжо занадта далёка»

14
Арцём Лябедзька: «Гэтае беззаконне зайшло ўжо занадта далёка»

Вось ужо два тыдні жонка і сын Анатоля Лябедзькі не атрымліваюць лістоў ад палітвязня.

Ім таксама адмоўлена ў спатканнях. Мірыцца з такім стаўленнем уладаў родныя не згодныя і будуць дамагацца свайго законнага права.

Учора Святлана і Арцём Лябедзька накіравалі ў Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама просьбу аб прадастаўленні спаткання.

«Мы ўжо адпраўлялі такі ліст больш за месяц таму, - сказаў сайту ucpb.org Арцём. - Пісьмовага адказу так і не дачакаліся. Нам толькі вусна агучылі, што начальнік следчай групы ў адпачынку, і ў спатканні адмоўлена. Пасля сённяшніх заяваў Міхалевіча будзем пасылаць такія лісты кожны дзень, пакуль яго не адпусцяць альбо не дадуць спатканне. А калі і цяпер начальнік следчай групы не зробіць ласку даць пісьмовы адказ, то будзем тэлефанаваць яму кожны дзень. Гэта беззаконне зайшло ўжо занадта далёка.»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках