15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз ўвядзе санкцыі супраць фінансістаў Лукашэнкі

33
Еўразвяз ўвядзе санкцыі супраць фінансістаў Лукашэнкі

ЕЗ рыхтуецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі пасля вынясення прысудаў дэманстрантам і паведамленняў аб катаваннях у КДБ.

Новыя санкцыі накіраваныя на дзяржбюджэт і асабісты прыбытак прэзідэнта, але не павінныя нанесці ўдар па эканоміцы Беларусі або еўрапейскім кампаніям у Латвіі, Літве, Нідэрландах і Польшчы, паведамляе выданне EUobserver (пераклад - сайта charter97.org).

Санкцыі павінныя закрануць асоб, якія, як мяркуецца, пераводзяць прыбыткі нафтавых кампаній «Белнафтахім» і «Трайпл», вытворцаў узбраенняў «Белтэхэкспарт» і калійных мінеральных угнаенняў «Беларуськалій» у кішэні дзяржчыноўнікаў.

Новы пакет санкцыяў распрацоўваецца амбасадамі краін ЕЗ у Менску і дыпламатамі сярэдняга ўзроўню ў Брусэлі. Чакаецца, што ён будзе ўхвалены ў красавіку міністрамі замежных спраў ЕЗ.

Акрамя гэтага, Еўразвяз рыхтуецца выправіць ужо існуючы спіс са 160 чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ і чые рахункі былі замарожаныя ў студзені.

Першапачатковы спіс уключаў аднаго памерлага суддзю, а прозвішча іншага суддзі згадвалася двойчы. Таксама ў спіс асобаў, чые рахункі мусяць быць замарожаныя, не ўвайшоў былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў, які абвінавачваецца ў забойстве чатырох апазіцыянераў і адмыванні грошай для высокапастаўлены чыноўнікаў.

Адсутнасць ягонага імі ў спісе выклікала размовы пра тэорыю змовы ў Менску.

Незалежны журналіст, які пажадаў застацца ананімным, паведаміў, што Вялікабрытанія і ЗША не ўключылі Сівакова ў спіс, каб прымусіць Лукашэнку думаць, што ён з'яўляецца агентам Захаду. Еўрапейскія дыпламаты тлумачаць здарэнне тэхнічнай памылкай. «Еўразвяз не вядзе псіхалагічнай вайны», - заявіў адзін з дыпламатаў.

Кажуць, што Сівакоў, якому 65 гадоў, злоўжывае алкаголем і з'яўляецца ўдзельнікам клуба ветэранаў КДБ "Гонар".

Былы амбасадар ЗША ў Беларусі гаворыць, што «Гонар» адмываў па 1.5 мільёнаў даляраў у дзень для Лукашэнкі і ягонага атачэння праз банкі ў Польшчы, Расеі і ЗША. Але Сівакоў, які ўзначальваў «Гонар» ў 2006 годзе, здаецца, ужо не вядзе актыўнай дзейнасці.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках