16 лiстапада 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонская еўрадэпутатка: Еўрапейскі бізнес павінен сысці з Беларусі

12
Эстонская еўрадэпутатка: Еўрапейскі бізнес павінен сысці з Беларусі

Еўрапейскія кампаніі і інвестары не павінныя нажывацца на крывавых грошах і падтрымліваць крымінальны рэжым Лукашэнкі.

З гэтымі словамі прадстаўніца Еўрапейскага парламента ад Эстоніі, сябра кіруючай Рэфармісцкай партыі Эстоніі і галоўная дакладчыца па Беларусі ад фракцыі Еўрапейскіх дэмакратаў і лібералаў Еўрапарламента Крысціна Оюланд звярнулася да слухачоў дакладу ў Еўрапарламенце. Пра гэта ІА REGNUM сёння, 11 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе Рэфармісцкай партыі Эстоніі, адзначыўшы, што словы Оюланд былі сустрэтыя апладысментамі.

На думку Оюланд, аб неэфектыўнасці усіх прымаемых Еўрапарламентам рэзалюцый ў дачыненні да ўладаў Беларусі сведчыць тое, што на іх няма пазітыўнай рэакцыі з беларускага боку. Спасылаючыся на рэзалюцыю Еўрапарламента ў студзені 2011 года і наступнага рашэння Савета Еўразвяза, Оюланд заўважыла: «Хоць Еўрапейскі Звяз увёў візавыя санкцыі і прыняў жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, у Беларусі працягваецца зневажанне асноўных грамадзянскіх правоў, такіх як свабода сходаў і свабода слова». На ейную думку, працяг у Беларусі практыкі фізічных і псіхічных катаванняў у адносінах да іншадумцаў і спробаў вярбоўкі людзей у інфарматары беларускага КДБ з'яўляюцца «выразным сігналам», што папярэднія звароты еўрапейскай супольнасці не дасягнулі уладаў Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках