25 снежня 2024, Серада, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: З Лукашэнкам нялёгка размаўляць

14
Даля Грыбаўскайтэ: З Лукашэнкам нялёгка размаўляць

Кіраўнік Літвы не хавае, што ёй аднолькава няпроста размаўляць як з А. Лукашэнкм, так і з У. Пуціным.

Аб гэтым прэзідэнт Літвы заявіла ў інтэрв'ю парталу DELFI.

Прэзідэнту было зададзенае пытанне аб тым, ці не змяніўся ейны погляд на Лукашэнку пасля выбараў у Беларусі і наступнымі падзеямі, і ці ня лічыць кіраўнік Літвы памылковымі ініцыятывы кантактаў з ім.

Д. Грыбаўскайтэ прызнала, што «апошняя частка выбараў» у Беларусі расчаравала яе. Але, на думку прэзідэнта, неабходна падтрымліваць кантакты з тымі, каго не закранаюць санкцыі, а час пакажа, як у далейшым будуць складацца адносіны.

«Зносіны і пазіцыя ў дачыненні да Беларусі, а таксама ейнага кіраўніка былі сфарміраваныя ў адпаведнасці з пазіцыяй ЕЗ - я не была знаёмая з ім асабіста. Збліжэнне і жаданне, каб выбары ў Беларусі былі як мага больш адкрытымі, было выяўлена і Еўрапейскім звязам, таму я спрабавала выканаць гэтую функцыю.

Радая, што вялікую частку абавязацельстваў мы выканалі. Толькі, вядома, апошняя частка выбараў расчаравала, і АБСЕ, а таксама і мяне. Мае адносіны і меркаванне пра Аляксандра Лукашэнку такія, якімі і былі - неадназначныя. Зараз ёсць пэўныя санкцыі ЕЗ па спыненні кантактаў з гэтым палітыкам. Але з іншымі кантактаваць неабходна. Службовыя асобы будуць падтрымліваць кантакты з асобамі, з якімі дазволена мець зносіны.

Наколькі мне вядома, бізнес рыхтуе двухбаковы семінар у Літве. А як у далейшым складуцца адносіны, пакажа час. Спадзяюся, што адносіны адновяцца, а ўрад Беларусі ўсвядоміць свае памылкі і паспрабуе адкрыцца насустрач і Еўропе, і правам чалавека - так, як гэта было перад выбарамі», - лічыць прэзідэнт.

«Мы адразу і асудзілі неадэкватнае ўжыванне сілы. Ніхто не ўхваляе дзеяньні супраць правоў чалавека», - адзначыла яна, каментуючы падзеі, якія адбыліся адразу пасля выбараў у Менску.

Д. Грыбаўскайтэ не хавала, што ёй аднолькава нялёгка размаўляць як з А. Лукашэнкам, так і з У. Пуціным.

«З абодвума няпроста. Яны розныя людзі. Нашыя кантакты пакуль не на тым узроўні, каб гэтыя зносіны былі лёгкім. На самой справе ёсць адчувальныя моманты як у Літве, так і ў Расеі, таму зносіны - некалькі напружаныя. Аднак мець зносіны неабходна, мы павінныя спрабаваць пераступіць тыя адчувальныя моманты і думаць аб тым, што ўяўляе карысць для абедзвюх дзяржаваў у будучым», - перакананая Д. Грыбаўскайтэ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках