27 снежня 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія: ЕЗ гатовы разгледзець ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Лукашэнкі

51
Еўракамісія: ЕЗ гатовы разгледзець ўвядзенне эканамічных санкцый супраць Лукашэнкі

Аб гэтым заявіў еўракамісар па рэгіянальнай палітыцы Ёханэс Хан.

«Еўрапейскі Звяз будзе абмяркоўваць магчымасць дадаць ў існуючы санкцыйны спіс новыя імёны людзей, адказных за апошнія судовыя прысуды і нядаўнія рэпрэсіі. ЕЗ гатовы разгледзець далейшыя кропкавыя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва», - з такой заявай на дэбатах у Еўрапарламенце 10 сакавіка выступіў еўракамісар па рэгіянальнай палітыцы Ёханэс Хан (Johannes Hahn), перадае «Еўрарадыё».

Па ягоных словах, Еўракамісія чакала, што судовыя прысуды могуць быць жорсткімі:

«На жаль, пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі нас не здзіўляе. Шырокамаштабныя затрыманні і пераслед кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў пасля выбараў прымусілі чакаць жорсткіх прысудаў. І мы турбуемся аб тым, што ў бліжэйшыя месяцы будуць вынесеныя іншыя падобныя прысуды ў дачыненні да прыблізна 40 чалавек».

Ёханэс Хан нагадаў, што Еўракамісія прыняла рашэнне павялічыць дапамогу грамадзянскай супольнасці ў 4 разы - да 15,6 млн еўра на перыяд 2011-2013 гг., якая павінная падтрымаць незалежныя СМІ і студэнтаў, уключаючы Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у Вільні.

Акрамя таго, ЕЗ вылучае 1,7 млн ​​еўра на тэрміновую падтрымку пацярпелым ад рэпрэсій, іхнім сем'ям і грамадзянскай супольнасці. Перш за ўсё яна будзе выяўляцца ў прававой падтрымцы пацярпелым, недзяржаўным арганізацыям і грамадзянскім кампаніям, дадаў еўракамісар.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках