16 лiстапада 2024, Субота, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы вырашылі націснуць на сястру Міхалевіча

18
Спецслужбы вырашылі націснуць на сястру Міхалевіча

Да Алены Міхалевіч прыходзіў дадому супрацоўнік КДБ, спрабаваў высветліць, дзе знаходзіцца ейны брат і намякаў, што яна на асабістым досведзе можа праверыць, ці прымяняюцца ў «амерыканцы» катаванні.

Як распавяла Алена Міхалевіч сайту charter97.org, сёння дадому да яе прыходзіў супрацоўнік КДБ, спрабаваў высветліць, дзе знаходзіцца Алесь, ці ёсць у яе тэлефон брата.

«Казаў, што для нас усіх будзе лепей, калі ён аб'явіцца, што ніхто нічога дрэннага яму не хацеў зрабіць, і, калі ён вернецца, то нібыта не будзе ніякіх пераследаў ні для сям'і, ні для яго асабіста. Спытаў у мяне, ці веру я, што ў СІЗА КДБ ўжываюцца катаванні? Я сказала, што брату веру. Тады мне сказалі, што я змагу асабіста пераканацца ў гэтым... Супрацоўнік КДБ сказаў мне прыйсці сёння ўвечары ў КДБ, каб сустрэцца з ягоным кіраўніцтвам, але я на сустрэчу не пайшла. Пасля таго, як я не з'явілася, патэлефанавалі і яхідным, даволі злосным тонам, пажадалі плёну ўсёй нашай сям'і...», - распавяла сястра кандыдата ў прэзідэнты.

На сустрэчы з Аленай Міхалевіч супрацоўнік КДБ сказаў, што позва зъявіцца ў камітэт будзе ўручана і Мілане Міхалевіч - жонцы палітыка, які з'ехаў з Беларусі.

«Мне ніхто пакуль не тэлефанаваў. Ад Алеся пакуль ніякіх навін. Але сябры, якім я давяраю, сказалі, што з ім усё ў парадку», - сказала Мілана Міхалевіч.

Нагадаем, што Алесь Міхалевіч, арыштаваны ў Менску ў межах крымінальнай справы аб так званых масавых беспарадках 19 снежня, быў вызвалены ў лютым пад падпіску аб нявыездзе. Праз тыдзень пасля вызвалення на прэс-канферэнцыі ён заявіў, што ў СІЗА КДБ у дачыненні да яго ўжываліся катаванні, не выключыўшы, што такое ж жорсткае стаўленне было і да астатніх палітвязняў. 14 сакавіка стала вядома, што палітык пакінуў тэрыторыю Беларусі з-за асцярог, што яго зноў арыштуюць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках