15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі шукаюць беларускіх гастарбайтэраў

73
Падаткавікі шукаюць беларускіх гастарбайтэраў

У маскоўскіх гастарбайтэраў з беларускімі пашпартамі могуць пачацца сур'ёзныя праблемы на радзіме.

Беларускія агенцтвы, якія маюць ліцэнзіі на працаўладкаванне грамадзян за мяжой, атрымалі лісты з Міністэрства па падатках і зборах. У іх ад рэкрутэраў патрабуюць падаць інфармацыю аб беларусах, якія ў апошнія два гады выязджалі працаваць за мяжу. Больш за палову з іх складаюць кваліфікаваныя спецыялісты будаўнічых спецыяльнасцяў. Яны асабліва запатрабаваныя на маскоўскіх аб'ектах, паколькі, у адрозненне ад грамадзян краін Цэнтральнай Азіі, як правіла, маюць прафесійную будаўнічую адукацыю.

Падаткавікі патрабуюць у агенцтваў падаць пашпартныя дадзеныя іхніх кліентаў, назвы замежных кампаній, у якія іх працаўладкавалі, і дадзеныя аб заробку за мяжой.

У прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах Беларусі РСН афіцыйна пацвердзілі факт рассылання такіх лістоў. Падаткавікі спадзяюцца, што гэтая мера дазволіць упарадкаваць падаткаабкладанне беларусаў, якія працуюць за мяжой, і выявіць скрытыя прыбыткі. З пачатку года, паведамілі ў міністэрстве, накіравана ўжо 35 такіх афіцыйных запытаў у беларускія агенцтвы па працаўладкаванні.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках