28 снежня 2024, Субота, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены

1
Суд над Дашкевічам і Лобавым перанесены

Разгляд крымінальнай справы Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава ў судзе Маскоўскага раёна Менска перанесены на аўторак 22 сакавіка.

Суд пачнецца ў 14.00. У гэты ж дзень у 10.00 у судзе Партызанскага раёна пачнецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Мікітам Ліхавідам, паведамляе ПЦ "Вясна".

Справу старшыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча і ягонага намесніка Эдуарда Лобава будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

Першапачаткова суд над маладафронтаўцамі, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч. 3 арт.339 Крымінальнага кодэкса) быў прызначаны на 21 сакавіка.

Па версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў напярэдадні акцыі пратэсту, 18 снежня 2010 года, "з хуліганскіх падахвочванняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі збілі двух грамадзян". Дзяніс Лазар раніцай 28 снежня быў адпушчаны на волю і ўсё падазроны з яго былі знятыя, справа ў дачыненні да яго спыненая. Абвінавачванне Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву было прад'яўленае 6 студзеня. Падчас следства яны ўтрымліваліся ў Жодзінскім следчым ізалятары. 2 сакавіка іх перавялі ў менскае СІЗА № 1 па вул. Валадарскага.

Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках