26 снежня 2024, Чацвер, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі аўтарынак чакае шок

24
Беларускі аўтарынак чакае шок

Аўтамабілі будуць скупляць да 1 ліпеня, а потым аўтарынак чакае рэзкае падзенне продажаў.

16 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску брэнд-менеджэр міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» Ілья Прохараў апублікаваў прагноз экспертаў, згодна з якім у трэцім квартале 2011 года на беларускім аўтарынку чакаецца падзенне продажаў.

Ён адзначыў, што з ліпеня пошліны на аўтамабілі, што ўвозяцца фізічнымі асобамі, па ўсёй бачнасці, павысяцца. У сувязі з гэтым да 1 ліпеня будзе адбывацца ажыятажны ўвоз машын, аднак у трэцім квартале ўвядзенне новых пошлін пацягне спад рынку, піша БелаПАН.

«Нейкі час мы будзем назіраць шокавую сітуацыю. Беларусы зразумеюць, што аўтамабілі ўжо не стояць тых грошай, як раней. Аднак ужо да канца года, а таксама ў 2012 і 2013 гадах мы чакаем рост попыту на аўтамабілі, якія прадаюць дылеры, асабліва ў сегменце новых бюджэтных аўтамабіляў», - сказаў прадстаўнік холдынгу.

Па ягоных словах, у 2011 годзе «Атлант-М» чакае росту выручкі холдынгу як мінімум на 36%, у тым ліку ў Беларусі - на 23%.

Як адзначыў Прохараў, аналітыкі холдынгу зрабілі такія разлікі з улікам свайго прагнозу эканамічнай сітуацыі, якая, на іх думку, у 2011 годзе будзе характарызавацца ростам інфляцыі, ўмеранай дэвальвацыяй, а таксама заканадаўчымі зменамі, звязанымі з уступленнем у сілу дакументаў у межах Мытнага звяза.

У холдынгу не выключаюць, што на планах могуць негатыўна адбіцца валютныя абмежаванні, уведзеныя ў апошнія тыдні Нацбанкам, і ў сувязі з гэтым чакаюць тлумачэнняў галоўнага банка краіны адносна новых умоваў набыцця валюты.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках