15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Юраў: Спісы «неўяздных» расейцаў існуюць

5
Андрэй Юраў: Спісы «неўяздных» расейцаў існуюць

Да расследавання інцыдэнту з выгнаннем з Беларусі расейскага і ўкраінскага праваабаронцаў прыцягнуць МЗСы Расеі і Украіны.

“Мы задзейнічаем ўсе нацыянальныя прававыя механізмы, перш за ўсё гаворка ідзе аб апратэставанні саміх гэтых спісаў неўяздных, другое - мы задзейнічаем ўсе механізмы міністэрстваў замежных справаў Расеі, Украіны, каб спыніць такія дзеянні ў дачыненні да міжнародных назіральнікаў, праваабаронцаў", - падкрэсліў на прэс-канферэнцыі ў Менску расейскі праваабаронца Андрэй Юраў.

Як паведамлялася раней, 17 сакавіка УУС Савецкага раёна Менска прадпісала кіраўніку Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Андрэю Юраву пакінуць краіну на працягу 24 гадзін. Як бачна з загада, Юраў знаходзіцца ў спісе асобаў, чыё знаходжанне на тэрыторыі Беларусі непажаданае.

Юраў падкрэсліў, што ўнясенне ў падобны спіс неўяздных расейскіх грамадзян наогул не дапушчальнае, бо загадзя ставіць расейцаў у сітуацыю здзяйснення крымінальнага злачынства. «Мне патлумачылі, што я абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства: з'яўляюся непажаданай персонай у Беларусі, але, тым не менш, застаюся тут. Але ў мяне не было ні аднаго шанцу даведацца аб гэтым (занясенні ў спіс неўяздных - ІФ). Любы грамадзянін Расеі - журналіст, праваабаронца, адвакат - рызыкуе трапіць пад крымінальны пераслед", - падкрэсліў Юраў. Ён растлумачыў, што пры наяўнасці памежнага кантролю пры перасячэнні мяжы грамадзяне, унесеныя ў падобныя спісы, ставяцца аб гэтым у вядомасць, іх проста не пушчаюць у краіну, а ў выпадку адсутнасці памежкантроля расейцы, якія прыязджаюць у Беларусь, могуць здзяйсняць падобныя крымінальныя злачынствы, самі таго не ведаючы, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Гэта падстава для вельмі сур'ёзнага міжнароднага разгляду», - дадаў ён.

Юраў удакладніў, што ён з'яўляецца неўяздным у Беларусь на працягу 2 гадоў. Ён павінен пакінуць краіну да 11 гадзін 18 сакавіка.

Юраў асабліва адзначыў, што ў сітуацыі з ягоным выгнаннем гаворка, у першую чаргу, ідзе «не пра грамадзяніна Расеі, а пра праваабаронцу, якія абаронены асаблівым статусам ААН». Ён падкрэсліў, што назіральная місія, якую ён узначальваў і працягвае ўзначальваць, працавала ў Беларусі абсалютна празрыста.

Юраў паведаміў, што па прадстаўленай яму інфармацыі, ён занесены ў спiс 4 сакавіка бягучага года, а прыбыў у Беларусь 14 сакавіка. «Што за свята было 4 сакавіка?» - запытаўся Юраў ў журналістаў. «Дзень міліцыі», - адказалі яму. Акрамя таго, праваабаронца з іроніяй заўважыў, што ягонае выправаджэнне вельмі спрыяла вядомасці місіі. «Большага піяру для місіі прыдумаць было нельга. Мне сёння паведамілі: я патрапіў у топ Яндэкса. Такога не было ніколі. Так што праваахоўнікі - нашыя лепшыя сябры».

Гаворачы аб сваім начным знаходжанні ў РУУС (Юраў быў затрыманы ў 21:20 16 сакавіка), праваабаронца заўважыў, што супрацоўнікі міліцыі «паводзілі сябе вельмі карэктна, хутчэй - з павагай». Гаворачы аб умовах знаходжання, Юраў сказаў: «Ну, абяз'яннік гэта абяз'яннік: бамжы, п'яныя, збітыя». Пры гэтым ён заўважыў, што супрацоўнікі РУУС дазволілі яму пасля дачы тлумачэнняў выйсці ў хол і з'есці піцу, якую прывезлі яму сябры.

Доўгатэрміновая місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі была створаная 27 снежня 2010 г. у сувязі са становішчам у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яна аб'яднала прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін АБСЕ для назірання як за дзейнасцю беларускіх уладащ у выпадку парушэнняў імі правоў чалавека, так і за магчымымі дзеяннямі радыкальных грамадскіх груп, здольных стварыць пагрозу іх захаванню. Місія таксама ажыццяўляе маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Беларусі, пытанняў забеспячэння дзейнасці праваабаронцаў. Для аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі ў склад місіі не была ўключаная ні адна беларуская арганізацыя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках