27 снежня 2024, Пятніца, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Волі пройдзе па запланаваным маршруце

255
Дзень Волі пройдзе па запланаваным маршруце

Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні Дня Волі на плошчы Якуба Коласа ў Менску 25 сакавіка.

Пра гэта 18 сакавіка паведаміў намеснік старшыні «Маладога Фронту» Мікалай Дземідзенка. У пятніцу ў Менгарвыканкаме адбылося паседжанне па справе аб святкаванні Дня Волі ў сталіцы. Па словах Дземідзенкі, гарадскія ўлады Менска прапанавалі арганізатарам сабрацца на плошчы Бангалор.

Арганізатараў акцыі Аляксея Янукевіча, Льва Марголіна, Алеся Макаева, Ірыну Губскую і Мікалая Дземідзенку папрасілі паставіць подпісы пад папярэджаннем аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванага шэсця. Мікалай Дземідзенка адмовіўся паставіць свой подпіс і сышоў з Менгарвыканкама.

На думку маладафронтаўцаў, рэжым Лукашэнкі ідзе на татальнае ціск апазіцыі: улады ўжо не прапаноўваюць сабрацца на Акадэміі Навук, прымушаюць ісці адразу на Бангалор.

Застаўся тыдзень да 25 сакавіка. Змяняць дату і месца святкавання Дня Волі - 25 сакавіка, 18.00, плошча Якуба Коласа - дэмакратычныя сілы не збіраюцца.

Напісаць каментар 255

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках