31 снежня 2024, aўторак, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ранак без бухла - шчаслівая сям'я

73

У панядзелак 21 сакавіка крамам "рэкамендавана" не прадаваць алкаголь з 06.00 да 11.00 гадзін.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама, раніца цвярозасці праводзіцца пад лозунгам «Мама, тата, я - шчаслівая сям'я?».

Адначасова з забаронай на продаж алкаголю "будуць ажыццяўляцца адпрацоўкі прылеглых да аб'ектаў гандлю і дваровых тэрыторый з мэтай спынення фактаў п'янства". Упор будзе зроблены на так званых "абавязаных асобаў". Не менш за тры спецыяльныя мабільныя міліцэйскія групы ў кожным раёне горада будуць дастаўляць да месца працы абавязаных асоб (нядбайныя бацькі, абавязаныя кампенсаваць сродкі на ўтрыманне ўласных дзяцей у інтэрнатах), у якіх ўзнікне ідэя без уважлівай прычыны не пайсці на працу.

Па стане на пачатак 2011 года 98,5% абавязаных асоб, з ліку тых, якія стаяць на ўліку ў РУУС Менска, працаўладкавана. Разам з тым, кожны трэці з працаўладкаваных здзяйсняе прагулы і дапускае парушэнні працоўнай дысцыпліны, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Бонус:

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках