28 снежня 2024, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці палітвязняў выйшлі на вуліцы Менска (Відэа)

19

Шэсце салідарнасці з палітвязнямі прайшло 19 сакавіка ў цэнтры Менска.

У акцыі прыняло ўдзел каля 25 чалавек, у тым ліку маці Мікіты Ліхавіда, Эдуарда Лобава, Фёдара Мірзаянава і Паўла Севярынца, а таксама Вячаслава Сіўчыка, які знаходзіцца за мяжой, перадае БелаПАН.

У 17.00 каля касцёла Святога Язэпа на плошчы Свабоды пачаўся малебен за палітвязняў і за вяртанне вернікам былога кляштара бернардынаў з касцёлам Святога Язэпа. 19 сакавіка споўнілася тры месяцы з дня апошніх прэзідэнцкіх выбараў і падзеяў на плошчы Незалежнасці ў Менску, а таксама шэсць гадоў са дня пачатку штодзённых набажэнстваў за вяртанне вернікам святыні, збудаванай у 1652 годзе на сродкі вернікаў. У гэтым набажэнстве прынялі ўдзел каля 40 чалавек, у тым ліку праваслаўных, каталікоў, грэка-каталікоў і пратэстантаў.

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька адзначыла, што 17 лістапада 2010 года была створаная ініцыятыва «Духоўнае сэрца Менска», якая пісьмова звярнулася да кіраўніцтва краіны з просьбай вярнуць комплекс вернікам. Па ейных словах, калі сябры ініцыятывы не атрымаюць станоўчы адказ, яны выступяць за рашэнне гэтага пытання на гарадскім рэферэндуме.

Пасля ўдзельнікі набажэнства рушылі да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці па вуліцах Інтэрнацыянальная, Валадарскага і праспекце Незалежнасці. Наперадзе ішлі маці і іншыя сваякі палітвязняў. На шыі кожнага быў бел-чырвона-белы шалік. Яны неслі лампады і маліліся. Два набажэнствы было праведзена насупраць турмы на вуліцы Валадарскага і на прыступках размешчанага побач будынка былой харальнай сінагогі, дзе зараз знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага.

Ля Чырвонага касцёла, каля скульптурнай кампазіцыі «Архангел Міхаіл перамагае зло», удзельнікі акцыі паставілі лампады, здзейснілі малебен і накіраваліся ў касцёл на сімфонію-малітву і імшу. Пасля яе завяршэння яны правялі ўляскульптурнай кампазіцыі малебен за палітвязняў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках