26 снежня 2024, Чацвер, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шматдзетных маці забралі бясплатныя праязныя

50
У шматдзетных маці забралі бясплатныя праязныя

У Менску адмянілі бясплатныя праязныя білеты для шматдзетных жанчын, узнагароджаных ордэнам маці.

Аб гэтым паведаміла намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Менгарвыканкама Наталля Праскурава 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае БелаПАН.

Па ейных словах, праязныя білеты для шматдзетных маці, узнагароджаных ордэнам маці, аплочваліся з гарадскога бюджэту. У ліпені 2010 года ўступіў у сілу закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Беларусі»., у адпаведнасці з якім цяпер гарсавет можа падтрымліваць толькі ветэранаў, пенсіянераў, інвалідаў і дзяцей. Калі шматдзетная маці не адносіцца да адной з гэтых катэгорый, то гарсавет не можа аказваць ёй падтрымку.

Па словах Праскуравай, яшчэ адна праблема для шматдзетных маці - прызначэнне пенсій. Жанчына, у якой шмат дзяцей, вялікую частку свайго працаздольнага ўзросту знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, прыбытак у яе маленькі, у адпаведнасці з ім і пенсія атрымліваецца «мізэрнай».

Сёння ў Менску налічваецца 5 тыс. 460 шматдзетных сем'яў, у апошнія гады іх колькасць зменшылася.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках