27 снежня 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах забараняюць пікеты на Дзень Волі

8
У рэгіёнах забараняюць пікеты на Дзень Волі

Салігорскія ўлады не дазволілі мясцовым актывістам правядзенне пікетаў 25 сакавіка, прымеркаваных да Дня Волі.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Мікалай Шаравар прасіў дазволіць пікет у гэты дзень каля гарадскога універмага з мэтай «выказаць падтрымку палітычным зняволеным Беларусі».

Мерапрыемства было забаронена з-за адсутнасці асобнага лісты з абавязацельствам заяўніка. Сам Мікалай Шаравар лічыць гэтае рашэнне супрацьпраўным, паколькі ў сваёй заяўцы ён падрабязна распісаў, што бярэ на сябе ўсе абавязацельствы па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі падчас пікетавання.

- Улады знайшлі чарговую надуманую падставу для абмежавання жыхароў горада ў правах, - перакананы актывіст кампаніі “Гавары праўду".

Як паведамляе «Праваабарончая хроніка», Уладзіміру Шылу, які падаваў асобную заяўку на правядзенне пікетавання ў спецыяльна адведзеным мясцовымі ўладамі пад гэтыя мэты стадыёне «Будаўнік», таксама адмовілі ў правядзенні мерапрыемства. Матывам для забароны стала нібыта “правядзенне работ па рэканструкцыі стадыёна" у гэты час.

- Гэта - абсурд. Літаральна на днях на стадыёне будзе матч «Шахцёра». Адкуль там узяцца рэканструкцыі. Да таго ж заяўка была пададзеная на 18:00, калі ўжо скончаны працоўны дзень і ніякіх работ быць не можа. І наогул, калі ў адведзеным самімі ж уладамі месцы пад масавыя мерапрыемствы немагчыма правесці пікет, так няхай прапануюць іншае месца, а не забараняюць мерапрыемства. Гэта абавязак дзяржавы - забяспечыць грамадзянам права на публічнае выказванне сваіх меркаванняў, права на масавыя сходы, - не згаджаецца з рашэннем салігорскага выканкама Уладзімір Шыла.

Адказнасць за парушэнне права салігорцаў на правядзенне сходаў грамадскія актывісты ўскладаюць на выконваючага абавязкі старшыні Салігорскага выканкаму Аляксандра Лазука і кіраўніка справамі выканкама Галіну Яскевіч, чые прозвішчы стаяць пад адмовамі ў правядзенні пікетаў у Дзень Волі.

Адзначым, што акрамя вышэйзгаданых пікетаў мясцовыя ўлады не задаволілі просьбу Салігорскай гарадской арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы» аб правядзенні сімвалічнай дыктоўкі па беларускай мове ва ўстановах і прадпрыемствах горада і раёна 25 сакавіка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках