27 снежня 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы адчулі «красу» дыктатуры па суседстве

6
Украінцы адчулі «красу» дыктатуры па суседстве

Украінскія праваабаронцы хочуць высветліць, на якіх прынцыпах складаюцца беларускія спісы «неўяздных» грамадзян.

Для гэтага яны маюць намер звярнуцца да Міністэрства замежных спраў Украіны і Упаўнаважанай Вярхоўнай Рады па правах чалавека Нінеы Карпачовай.

Так вядомы ўкраінскі праваабаронца і грамадскі дзеяч Уладзімір Чамерыс пракаментаваў высылку з Беларусі памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі, грамадзяніна Украіны Максіма Кіцюка і расейскага праваабаронца Андрэя Юрава.

«Цяпер наша задача - звярнуцца да адпаведных украінскіх дзеячоў, якія павінныя былі б адказваць за гэта, у першую чаргу, да Міністэрства замежных спраў Украіны, да Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека, каб яны звярнуліся з адпаведнымі запытамі да сваіх візаві ў Беларусі з тым, якім чынам ўкраінскіх грамадзян ўключаюць у спісы і чаму яны не дапускаюцца на тэрыторыю Беларусі або дэпартуюцца. Я думаю, што для гэтага будзе вельмі нядрэнная нагода, калі ў красавіку гэтага года Украіну наведае прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, у якога будуць сустрэчы з адпаведнымі украінскімі чыноўнікамі», - адзначыў Чамерыс.

Дарэчы, як паведамляе «Еўрарадыё», у бліжэйшыя 7-10 дзён плануецца пачаць у Украіне і Расеі грамадскую кампанію супраць фарміравання ў Беларусі «чорных спісаў». Пра гэта 21 сакавіка паведамілі прадстаўнікі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, створанага няўрадавымі арганізацыямі краін АБСЕ.

У прыватнасці, Камітэт заклікае ўсіх журналістаў, праваабаронцаў, грамадскіх дзеячоў і адвакатаў перад паездкамі ў Беларусь накіроўваць запыты на імя амбасадараў Беларусі ў Украіне і Расеі, каб атрымаць інфармацыю, не патрапілі яны ў «чорны спіс». Адначасова Камітэт рэкамендуе накіроўваць аналагічныя запыты ў міністэрства замежных спраў Украіны і Расеі з просьбай дапамагчы ў атрыманні гэтай інфармацыі

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках