15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі UniCredit Bank спыніў аперацыі з беларускім рублём

8
Расейскі UniCredit Bank спыніў аперацыі з беларускім рублём

ЗАТ «ЮніКрэдыт Банк» часова спыніла ажыццяўленне аперацый па куплі і па продажы беларускіх рублёў.

Пра гэта ў лісце кліентам паведаміў прадстаўнік праўлення банка К.А. Жукаў-Емяльянаў.

Абмежаванне тычыцца выканання аплатных даручэнняў і іншых інструкцый па рахунках кліентаў і банкаў-карэспандэнтаў, якія патрабуюць правядзення канверсійнай аперацыі з удзелам беларускай валюты.

«Асноўнай прычынай немагчымасці правядзення ў цяперашні час аперацый па куплі/продажы беларускіх рублёў сталі нядаўнія абмежаванні, уведзеныя Нацыянальным Банкам Рэспублікі Беларусь на аперацыі з замежнай валютай. Названыя абмежаванні зрабілі беларускія рублі фактычна неканвертоўнай валютай, і ў гэтых умовах ажыццяўленне Банкам канверсійных аперацый з удзелам беларускіх рублёў не можа быць арганізаванае ў парадку, прадугледжаным Банкам Расеі для гэтага віду аперацый», гаворыцца ў лісце.

Кіраўніцтва банка просіць кліентаў да далейшых указанняў не накіроўваць заяўкі на куплю/продаж беларускіх рублёў, а таксама аплатныя даручэнні, выкананне якіх патрабуе папярэдняга набыцця ці продажу гэтай валюты. Банк просіць таксама праінфармаваць контрагентаў аб тым, што іхнія плацяжы, якія здзяйсняліся ў беларускіх рублях, але якія змяшчаюць інструкцыі аб крэдытаванні рахунку атрымальніка, адкрытага ў іншай замежнай валюце або ў расейскіх рублях, не змогуць быць залічаныя атрымальніку, пры гэтым сумы такіх плацяжоў будуць вернутыя плацельшчыку.

Банк будзе ў звычайным парадку залічаць на рахункі сваіх кліентаў і банкаў-карэспандэнтаў, адкрытыя ў беларускіх рублях, грашовыя сродкі, якія паступаюць на іхнюю карысць у гэтай жа валюце, а таксама ажыццяўляць плацяжы ў беларускіх рублях без канверсіі за кошт грашовых сродкаў на названых рахунках.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках