15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста цынічна пасадзілі перад Днём Волі

5
Журналіста цынічна пасадзілі перад Днём Волі

Затрыманы 24 сакавіка ў Магілёве незалежны журналіст Алесь Асіпцоў прысуджаны да трохдзённага адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства».

Як паведаміў журналістам і праваабаронцам намеснік начальніка Ленінскага РАУС падпалкоўнік Аляксандр Патарэнка, Асіпцоў быў затрыманы супрацоўнікамі патрульна-паставой службы па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за адпраўленне натуральных патрэбаў у грамадскім месцы. Па ягоных словах, суд над Асіпцовым адбыўся пасля 17.00, і ён адбывае адміністрацыйны арышт у ізалятары часовага ўтрымання, перадае БелаПАН.

Месцазнаходжанне Асіпцова, які быў затрыманы ў 13.45 недалёка ад свайго дома каля гандлёвага цэнтра «Атлант», на працягу некалькіх гадзін заставалася невядомым. Раней са слоў супрацоўніка Ленінскага РАУС маёра Андрэя Цяцярукова паведамлялася, што Асіпцоў быў затрыманы ў скверы 40-годдзя Перамогі і адпраўлены ў адзін з апорных пунктаў. За прадастаўленне ілжывай інфармацыі на Цяцярукова была пададзеная скарга праваабаронцам Барысам Бухелем.

Пазней дзяжурны капітан міліцыі Ігар Каралёў паведаміў, што Асіпцоў быў адпраўлены ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Аднак за дваццаць хвілін да закрыцця суду (18.00) ў канцылярыі па адміністрацыйных справах і выканаўчай вытворчасці запэўнівалі, што ніякай справы Асіпцова не паступала і не разглядалася.

Высветліць месцазнаходжанне журналіста атрымалася толькі пасля звароту ў 18.10 да намесніка начальніка РАУС Патарэнкі, які на працягу паўгадзіны па сваіх каналах высвятляў, якім канвоем Асіпцоў быў дастаўлены ў суд і дзе затрыманы знаходзіцца цяпер.

Магілёўскія апазіцыянеры сумняюцца, што Асіпцову раптам спатрэбілася спраўляць патрэбу сярод белага дня ў двух кроках ад свайго дома. У 14.00 ён павінен быў знаходзіцца на пасяджэнні камісіі па справах непаўнагадовых, дзе разглядалася справа Ганны Шкадун, удзельніцы пікету салідарнасці 16 студзеня. Актывісты бачаць у арышце Асіпцова спробу перашкодзіць яму асвятляць мерапрыемствы апазіцыі, прымеркаваныя да Дня абвяшчэння незалежнасці БНР.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках