16 лiстапада 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалевіч выступіў на Дню Волі ў Празе (Відэа)

20

Беларуская дыяспара ў Празе ўсклала кветкі да магіл дзеячаў БНР на Альшанскіх могілках.

Сёння праскія беларусы прыйшлі на Альшанскія могілкі, дзе пахаваныя прэзідэнты Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Пётр Крачэўскі і Васіль Захарка, міністр унутраных спраў БНР Тамаш Грыб (ягоная магіла была згубленая шмат гадоў таму) і спявак Міхаіл Забейда-Суміцкі.

Беларусы усклалі кветкі да магіл дзеячоў нацыянальнага Адраджэння. Уніяцкі святар а. Андрэй Абламейка прачытаў малітвы, прысутныя праспявалі «Магутны Божа».

З кароткай прамовай да прысутных звярнуўся кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які сказаў, што хоць і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, але не мае «амбіцый быць эміграцыйным палітыкам», і пажадаў сустракаць наступныя гадавіну БНР 25 сакавіка ў Беларусі як дзяржаўнае свята.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках