27 снежня 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Славакіі падтрымаў беларускіх палітвязняў

4
Кіраўнік МЗС Славакіі падтрымаў беларускіх палітвязняў

Міністр замежных спраў Славакіі Мікулаш Дзурында даслаў лісты падтрымкі беларускім палітвязняў і іхнім сем'ям.

Лісты ад Мікулаша Дзурынды прыйшлі родным Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнкі, Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай, Паўла Севярынца, Уладзіміра Кобеца.

Славацкі міністр даслаў фотаздымак акцыі салідарнасці з палітычным вязнямі Беларусі, якая прайшла 2 сакавіка ў Браціславе на месцы, дзе 23 гады таму была жорстка разагнаная мірная маніфестацыя грамадзян, якія былі нязгодныя з падаўленнем свабод у Чэхаславакіі.

«Прыміце фотаздымак у знак нашай салідарнасці і падтрымкі грамадзянскіх і палітычных правоў жыхароў еўрапейскай краіны, які мы лічым Беларусь.

Цяпер, пасля снежаньскіх выбараў прэзідэнта ў Беларусі і хвалі рэпрэсіяў супраць удзельнікаў акцыі пратэсту, Славакія падтрымала рашэнне Рады ЕЗ аб узмацненні санкцый супраць адказных за фальсіфікацыю выбараў і ўзмацніла падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Аб развіцці палітыкі ў дачыненні да Беларусі мы размаўлялі і 3 сакавіка на Браціслаўскай сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы (Славакія, Чэхія, Польшча, Венгрыя), у якой удзельнічалі таксама нямецкі міністр Гіда Вестэрвеле, Высокі прадстаўнік ЕЗ Кэтрын Эштан і еўракамісар Штэфан Фюле.

Прыміце, калі ласка, мае лепшыя пажаданні здароўя і запэўненні ў бесперапынных намаганнях па вызваленні і рэабілітацыі беларускіх палітвязняў», - напісаў Мікулаш Дзурында.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках