27 снежня 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёр запасу ўдзельнічаў у прабегу з партрэтам Саннікава (Фота)

42

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Малей ўдзельнічаў у прабегу, прысвечаным памяці загінулых у Афганістане, з плакатам «Свабоду Саннікаву!» замест нумара.

Па словах Уладзіміра Малея, у гэтым годзе прабег прысвечаны не толькі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, але і салідарнасці з палітвязнямі:

- Гэта дзень памяці брэсцкіх воінаў-інтэрнацыяналістаў. 19 чалавек загінула і ім прысвечаны прабег, які праводзіцца ўжо ў 23 раз. Калі ў мяне ёсць час, я заўсёды імкнуся ўдзельнічаць, як маёр ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння ў запасе. Асабліва ў гэты час, калі нядаўнія падзеі 19 снежня і кандыдаты ў прэзідэнты знаходзяцца ў турмах, я ўдзелам у гэтым прабегу выказаў салідарнасць з ахвярамі рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Замест нумара, я павесіў на сабе партрэт Саннікава за кратамі з патрабаваннем «Свабоду Андрэю Саннікаву!». Усе яго бачаць, да мяне ніхто не падыходзіць, заўваг ніякіх не рабілі, ніхто не патрабаваў, каб я яго зняў. Калі б такіх людзей было больш, і, як бачыце, нават дазволу не трэба, мы прыцягвалі б большую ўвагу жыхароў Брэста, - распавёў Малей «Радыё Рацыя».

Акрамя таго, 10 красавіка Уладзімір плануе прыняць удзел у Міланскім марафоне, дзе будзе бегчы, хутчэй за ўсё, з бел-чырвона-белым сцягам.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках