26 снежня 2024, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэнне праезду да Br850 ўзгодненае

12
Падаражэнне праезду да Br850 ўзгодненае

Міністэрства эканомікі Беларусі ўзгадніла павышэнне тарыфу на перавозку пасажыраў менскім грамадскім транспартам да Br850 за паездку.

«Міністэрствам эканомікі Беларусі падпісаная пастанова N38 «Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах», - гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь».

Там адзначаецца, што ў Менску тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах складзе не больш чым Br850 за адну паездку.

«Максімальны тарыф на перавозкі пасажыраў гарадскімі аўтобусамі экспрэсных рэгулярных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг у памеры не больш чым Br1300 за адну паездку», - гаворыцца ў паведамленні.

«Павышэнне максімальных тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі экспрэсных рэгулярных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай менш за 5000 кг - не больш чым на 20%», - паведамляецца там.

Як растлумачылі на прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь», новыя тарыфы ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання распрацаванага на падставе пастановы Мінэканомікі рашэння Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках