15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірыну Губскую арыштавалі на трое сутак

13
Ірыну Губскую арыштавалі на трое сутак

За ўдзел у акцыі ў Дзень Волі актывістку БХД Ірыну Губскую абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» і прысудзілі да трох сутак адміністрацыйнага арышту.

Працэс прайшоў у судзе Савецкага раёна Менска. Увесь час знаходжання ў турме на Акрэсціна з 25 сакавіка дзяўчына трымала сухую галадоўку.

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Віктара Івашкевіча, якога затрымалі 25 сакавіка каля плошчы Якуба Коласа, таксама абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Суд павінен адбыцца ў Савецкім райсудзе.

Аднаго з лідэраў «Маладога Фронту» Міколу Дземідзенку, як чакаецца, будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна Менска.

Артыкул пра хуліганстве выкарыстоўваецца ўладамі для спробы замаскіраваць палітычную матываванасць працэсаў над апазіцыяй.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках