16 лiстапада 2024, Субота, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь скараціла забор нафты з «Адзеса-Броды»

1
Беларусь скараціла забор нафты з «Адзеса-Броды»

Беларусь скараціла аб'ёмы забору нафты з нафтаправода «Адзеса-Броды» з-за планавага капітальнага рамонту на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Пра гэта УНІАН паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі Андрэй Шышко.

«На Мазырскім НПЗ, куды пастаўляецца нафта азербайджанская па трубаправодзе, планавы капітальны рамонт на 3 тыдні. Фактычна завод будзе працаваць адзін тыдзень пры поўнай загрузцы. У сувязі з гэтым паніжаны аб'ёмы пакупкі ўсёй нафты - і расейскай, і азербайджанскай, і венесуэльскай, якая ідзе на завод. Праз месяц усё ўвойдзе ў нармальны рытм», - сказаў А. Шышко.

Пры гэтым ён адзначыў, што аб'ём забору нафты па прычыне рамонту НПЗ будзе скарочаны прыкладна на 40%.

Таксама, па словах намесніка гендырэктара, з-за рамонту на НПЗ і загружанасці нафтавых рэзервуараў будзе адкарэктаваны графік замяшчэння у нафтаправодзе тэхналагічнай нафты Urals на Azeri Light. Калі раней планавалася, што замяшчэнне будзе здзейсненае да красавіка, то новыя тэрміны можна будзе вызначыць пасля 14 красавіка.

«Усе гэтыя аб'ёмы завязаныя на рэзервуары гомельскай «Дружбы» і Мазырскага НПЗ. Яны цяпер поўныя», - адзначыў А. Шышко.

Як паведамляў УНІАН са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы, з сярэдзіны мінулага тыдня ў нафтаправод «Адзеса-Броды» з азербайджанскай боку не паступае нафта, якая прапампоўваецца ў парадку замяшчэння венесуэльскай нафты, а беларускі бок не здзяйсняе забораў нафты з нафтаправода.

Першы віцэ-прэм'ер-міністар Беларусі Ўладзімір Сямашка абверг інфармацыю аб тым, што РБ адмовілася ад закупак нафты ў Венесуэлы.

«Ні ад чаго Беларусь не адмаўлялася і не збіраецца адмаўляцца», - сказаў ён у каментары УНІАН.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках