26 снежня 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джуд Лоў і Кевін Спэйсі супраць дыктатуры Лукашэнкі (Фота, відэа)

86
Джуд Лоў і Кевін Спэйсі супраць дыктатуры Лукашэнкі (Фота, відэа)

Зоркі сусветнага кіно выйшлі на мітынг у цэнтры Лондана і выказалі адкрыты пратэст арыштам апазыцыі ў Беларусі.

28 сакавіка ў цэнтры Лондана, насупраць офіса фірмы Grayling прайшоў пікет, арганізаваны Беларускім Свабодным тэатрам, лонданскімі тэатрамі Young Vic і Almeida, праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» і Лонданскім Беларускім Камітэтам.

Супрацоўніцтва фірмы Grayling з Беларуссю выклікала скандал у Вялікабрытаніі. PR-фірма, якую ўзначальвае вядомым спонсарам кансерватыўнай партыі лордам Чадлінгтоном, вядзе рэкламную кампанію па прыцягненні замежных карпарацый да інвесціравання сродкаў у апошнюю дыктатуру Еўропы, дзе сёння адбываюцца масавыя і жорсткія расправы над палітычнымі апанентамі.

Спалохаўшыся яшчэ большага скандалу, напярэдадні акцыі кіраўніцтва Grayling запрасіла кіраўнікоў Беларускага Свабоднага тэатра Наталлю Каляду і Мікалая Халезіна, сястру арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыну Багданаву і прадстаўніка «Індэкса цэнзуры» Майка Харыса «на дыялог», спрабуючы іх адгаварыць праводзіць пікет. Была дасягнута дамоўленасць, што на сустрэчы не будуць прысутнічаць адвакаты, якія ў цяперашні час займаюцца ініцыяванне судовага працэсу супраць дыктатара Лукашэнкі.

Падчас гутаркі прадстаўнікі кампаніі і арганізатары пікету ні да якіх дамоўленасцяў не прыйшлі. Прадстаўнікам фірмы Grayling прапанавалі адзін варыянт - выйсці на акцыю пратэсту і заявіць аб закрыцці свайго офіса ў Беларусі. «Яны на гэта не пайшлі, і мы працягваем кампанію ціску на бізнес-колы, якія сёння супрацоўнічаюць з Лукашэнкам», - заявіў пасля перамоваў Мікалай Халезін.

Мітынг каля офіса фірмы Grayling прайшоў па плане. На акцыі выступілі вядомыя брытанскія акторы, зоркі Галівуда Кевін Спэйсі і Джуд Лоў, сястра Андрэя Саннікава і ініцыятар судовага працэсу супраць Лукашэнкі Ірына Багданава, кіраўнік Свабоднага тэатра Наталля Каляда, брытанская актрыса Аджоа Андоў і кіраўнік «Індэкса цэнзуры» Джон Кампфер.

Удзельнікі мітынгу трымалі ў руках партрэты палітвязняў. Кевін Спэйсі - каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі, Джуд Лоў - рэдактаркі сайта charter97.org Наталлі Радзінай.

Іншыя, не менш знакамітыя ўдзельнікі акцыі, трымалі партрэты Андрэя Саннікава, Ірыны Халіп, Даніка Саннікава, Анатоля Лябедзькі, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Аляксандра Атрошчанкава, Паўла Севярынца і г.д.

Выступоўцы казалі пра беларускіх палітвязняў, якія сёння знаходзяцца ў СІЗА КДБ і праходзяць праз судовы канвеер, па замове дыктатуры прысуджаюць іх да велізарных тэрмінаў зняволення. Сёння галоўная задача Еўропы - спыніць беларускую дыктатуру, якая страчвае розум і жорстка распраўляецца са сваімі грамадзянамі. І калі ёсць артыстычная трыбуна і яе слухаюць, то яе трэба выкарыстоўваць, каб вызваліць палітвязняў і пакончыць з апошняй дыктатурай у Еўропе, заяўлялі ўдзельнікі мітынгу.

Пасля пікету ў фірмы Grayling калона рушыла да будынка Брытанскага парламента. Насупраць парламента прайшоў кароткі мітынг і прэс-канферэнцыя, на якой былі прадстаўлены ўсе брытанскія выданні і агенцтва. Потым частка тэатральных дзеячоў і дэманстрантаў прайшлі ў Вялікую залу камітэтаў Палаты абшчын Брытанскага парламента, дзе адбылося завяршальнае мерапрыемства гэтага дня. Адкрылі івэнт Джон Кампфер і вядомы брытанскі драматург, сэр Том Стопард. У зале прысутнічалі таксама прадстаўнікі больш за 10 лонданскіх тэатраў і дэпутаты парламента Вялікабрытаніі.

У сценах парламента была сыграная сцэны са спектакля Мікалая Халезіна «Пакаленне Джынс», прысвечанага змагарам за свабоду Беларусі. Галоўныя ролі выканалі Мікалай Халезін (на расейскай мове) і Джуд Лоў (на ангельскай мове). Спектакль быў з захапленнем прыняты аўдыторыяй. Пасля спектакля дэпутаты парламента Вялікабрытаніі заявілі пра намер правесці ў бліжэйшы час слуханні па Беларусі. Фотарэпартаж нашага лонданскага карэспандэнта з Брытанскага парламента глядзіце сёння ўдзень.

Photo: www.accidentalsexiness.com

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках