15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фаны «Ляпіса Трубяцкога» дамовіліся аб пратэстным флэш-мобе

18
Фаны «Ляпіса Трубяцкога» дамовіліся аб пратэстным флэш-мобе

Прыхільнікі творчасці «Ляпіса Трубяцкога» збіраюцца правесці флэш-моб з нагоды адмены красавіцкіх канцэртаў групы ў Мінску.

2 красавіка ў 19 гадзін яны збіраюцца прыйсці здаваць раней набытыя квіткі ў клуб «Рэактар», дзе самі будуць выконваць песні любімага калектыву. У трэк-лісце пакуль чатыры кампазіцыі: «інтра», «Ружовыя акуляры», «Грай» і «Зорачкi», перадае «Еўрарадыё».

Каб гэтая акцыя не была вытлумачаная, як парушэнне «грамадскага парадку», яе ўдзельнікі дамовіліся не выкарыстоўваць для выражэння ўнутраных перажыванняў ненарматыўную лексіку, «незарэгістраваную сімволіку» і алкаголь.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках