15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузэк: Відавочная слабасць беларускага рэжыму

6
Ежы Бузэк: Відавочная слабасць беларускага рэжыму

За журналіста Анджэя Пачобута, супраць якога беларуская пракуратура напярэдадні ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле «абраза прэзідэнта РБ» ўступіліся ўплывовыя польскія палітыкі і чыноўнікі.

Ежы Бузэк, старшыня Еўрапарламента заявіў, што «з сумам пачуў навіну аб прад'яўлення абвінавачвання Анджэю Пачобуту».

«Дзейнасці пракуратуры Беларусі з'яўляецца яшчэ адным ударам па свабодзе выказвання меркавання і дэмакратычнай апазіцыі. Відавочна, што свядома рэпрэсіі супалі са святкаваннем Дня Волі ў Беларусі. Гэта відавочная праява слабасці рэжыму. Я заклікаю ўлады ў Менску неадкладна зняць абвінавачванні супраць Анджэя Пачобута», - сказаў старшыня Еўрапарламента.

«Дарагі Анджэй, вы не адзінокія ў гэтай бітве. Вы можаце разлічваць на поўную падтрымку Еўрапейскага парламента», - звярнуўся Ежы Бузэк да Анджэя Пачобута.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі так пракаментаваў справу Пачобута:

- Пераслед Анджэя Пачобута паказвае, што для таго, каб спыніць крытыку ў свой адрас рэжым звяртаецца да такіх метадаў, якія ніхто не бачыў у нашай частцы свету пасля падзення камунізму. Мы падтрымліваем і будзем падтрымліваць Пачобута і іншых абаронцаў свабоды слова ў Беларусі. Да шчасця, іх колькасць няўхільна расце. Аднойчы яны перамогуць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках