15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве пройдзе акцыя «100 чорных дзён для Беларусі»

У Варшаве пройдзе акцыя «100 чорных дзён для Беларусі»

Звычайна праз 100 дзён падводзяць першыя вынікі працы новых прэзідэнтаў. Беларусь новага прэзідэнта пакуль не дачакалася.

Сёння, 29 сакавіка, інфармацыйнае бюро «Салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю» ў Варшаве праводзіць спецыяльную акцыю. Яе мэта - прыцягнуць увагу польскага грамадства да сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку з дапамогай запрошаных на мерапрыемства польскіх СМІ. «І сёння, у гэтую трагічную дату 100 дзён, мы імкнемся нагадаць Еўропе пра Беларусь. Бо гэта былі страшныя 100 дзён для Беларусі. 100 дзён перамен да горшага», - паведаміла «Еўрарадыё» прэзідэнт інфармацыйнага бюро «Салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю» Юлія Слуцкая.

У цэнтры польскай сталіцы на Замкавай плошчы ўдзельнікі акцыі стварылі своеасаблівы калідор з вялікіх банэраў-фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць падзеі 19 снежня. Мінакам і гледачам будуць раздавацца інфармацыйныя буклеты з карцінай ста дзён Беларусі пасля 19-га снежня, таксама там будуць імёны і адрасы палітвязняў - з заклікам падтрымаць іх паштоўкай альбо лістом.

Удзельнікі акцыі - прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама тыя грамадскія актывісты, якія з'ехалі з краіны пасля 19 снежня пад пагрозай арыштаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках