28 снежня 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцера Бандарэнку дапыталі ў КДБ ўпершыню за два месяцы арышту

19
Зміцера Бандарэнку дапыталі ў КДБ ўпершыню за два месяцы арышту

З 29 снежня адвакат не мог сустрэцца з арыштаваным даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Зместу допыту з'яўляецца тайнай следства, і адвакат не змог нічога сказаць пра сутнасць гутарак. Аднак Зміцер Бандарэнка трымаўся бадзёра.

У турме ў палітыка абвастрыліся праблемы са здароўем. Як паведаміла сайту charter97.org жонка палітвязня Вольга Бандарэнка, у апошнім лісце ён назваў стан свайго здароўя здавальняючым. «Ведаючы яго, я раблю высновы, што ўсё зусім дрэнна: суставы, абвастрэнне язвы, а, самае страшнае, што перад падзеямі 19 снежня ён два разы ляжаў у бальніцы і ў яго з-за грыжы пазваночніка амаль не дзейнічае нага, цяжка хадзіць... », - паведаміла Вольга Бандарэнка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках