15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдактарку charter97.org выклікаюць у КДБ у Менск

36
Рэдактарку charter97.org выклікаюць у КДБ у Менск

Верагодна, Наталлі Радзінай будзе прад'яўленае канчатковае абвінавачванне і яе пачнуць знаёміць са справай.

Сёння раніцай рэдактарцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай патэлефанаваў следчы і сказаў, што яна павінная быць заўтра раніцай у Менску. Супрацоўнік КДБ не ўдакладніў, навошта канкрэтна выклікаюць журналістку, адзначыўшы толькі, што для «правядзення следчых дзеянняў».

Адвакатка журналісткі Мар'яна Сямешка ня выключае, што Наталлі Радзінай можа быць прад'яўленае канчатковае абвінавачванне і яе пачнуць знаёміць з матэрыяламі крымінальнай справы для наступнай перадачы ў суд.

Да гэтага часу журналістка, якая больш за месяц правяла ў СІЗА КДБ, а цяпер знаходзіцца ў «ссылцы» ў Кобрыне, у 300 кіламетрах ад Менска пад падпіскай аб нявыездзе, абвінавачвалася па дзвюх частках артыкула 293 КК РБ. Канчатковага абвінавачвання ёй яшчэ не прад'яўлялі. Ва ўсялякім выпадку, афіцыйна. Аднак 27 сакавіка ў прапагандысцкім фільме на тэлеканале СТВ прагучала, што Наталлі Радзінай «ужо прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску».

«Відавочнае паскарэнне працэсаў у разадзьмутай спецслужбамі крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня. Судовы канвеер працуе хутка і без перабояў, як па замове, прыгаворваючы апазіцыянераў да жахлівых тэрмінаў зняволення. Мабыць, дайшла чарга і да журналістаў. Зараз пачнуць распраўляцца з намі толькі за тое, што працавалі на Плошчы і не маўчалі ўсе гэтыя 17 гадоў дыктатуры», - заявіла Наталля Радзіна.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках