27 снежня 2024, Пятніца, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Лукашэнка сапраўды скончыць як Чаўшэску

57
Барыс Нямцоў: Лукашэнка сапраўды скончыць як Чаўшэску

Прайшоў 101 дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

З 19 снежня 2010 года ў краіне не спыняюцца рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі.

Гэта наўрад ці было б магчыма, калі б дыктатара Лукашэнку не падтрымаў Крэмль, лічыць расейскі палітык Барыс Нямцоў.

- У краіне тэрор. За кратамі нявінныя людзі. Неабыякавыя, сумленныя, прынцыповыя - гонар Беларусі. У тым ліку і мой сябар Толя Лябедзька. Я лічу, што ўсё гэта абсалютны кашмар, абсалютнае самавольства і бязмежжа. Усё гэта сутаргі ўбогага лукашэнкаўскага рэжыму, - сказаў у інтэрв'ю сайту АГП Барыс Нямцоў.

- Лукашэнка выбары прайграў, - упэўнены расейскі палітык. - Ён набраў па дадзеных розных экзіт-полаў 42%, і для таго, каб не засталося нікога, хто гатовы спрачацца і пратэставаць з гэтай нагоды, усіх палітычных апанентаў пасадзіў за краты. Ён сапраўды скончыць як Чаўшэску, у лепшым выпадку - як Мубарак. Падонкі, рана ці позна, за свае ўчынкі адказваюць. Лукашэнка не выключэнне.

- Чаму, на ваш погляд, палітыка санкцый Захаду ў дачыненні да Беларусі дагэтуль не дала вынікаў?

- Таму што беларуская эканоміка на 90% залежыць ад расейскай. Па вялікім рахунку, вынікі можа даць толькі прынцыповая палітыка Крамля. Але ў Крамлі ментальныя субраты Лукашэнкі. Яны яго ненавідзяць, але яны такія ж, як і ён. Рэжым, які пабудаваў Лукашэнка, у эканамічным плане трымаецца толькі за кошт субсідый Расеі. Пуцін, які блізкі яму па духу і па ментальнасці, прыйшоў на дапамогу Лукашэнку тады, калі беларуская эканоміка знаходзілася ў стане банкруцтва. Калі б не дапамога Пуціна, то ўпаў бы беларускі рубель, і народ нарэшце-та зразумеў бы, хто ім кіруе. І адправіў бы Лукашэнку на палітычныя могілкі. Але Пуцін адчувае да яго класавае сваяцтва і таму дапамагае. Гэта азначае, што розніцы паміж Лукашэнкам і Пуціным ніякай няма.

Я хацеў бы пажадаць хутчэйшага вызвалення ўсім палітвязням Беларусі і ў першую чаргу Анатолю Лябедзьку.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках