26 снежня 2024, Чацвер, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 красавіка даляр ў абменніках - 3350 рублёў?

91
З 1 красавіка даляр ў абменніках - 3350 рублёў?

У бліжэйшыя дні курс наяўнага даляра можа вырасці да 3350 беларускіх рублёў.

Пра гэта Naviny.by паведамілі крыніцы ў банкаўскіх колах. У Нацыянальным банку гэтую інфармацыю не каментуюць.

Па інфармацыі выдання валютны калідор на наяўным рынку можа быць пашыраны з 2% да 10%. На 31 сакавіка афіцыйны курс даляра складае 3045 рублёў. Такім чынам, у адпаведнасці з дзеючымі цяпер правіламі каціроўкі амерыканскай валюты ў абменных пунктах не павінныя выходзіць за межы калідора 2984-3106 рублёў. Калі калідор будзе павялічаны, межы ваганняў пашырацца да 2741-3350 рублёў.

Нагадаем, 29 сакавіка Нацбанк дазволіў камерцыйным банкам здзяйсняць угоды куплі-продажу замежнай валюты з суб'ектамі гаспадарання на пазабіржавым рынку па курсе, які адхіляецца ад афіцыйнага не больш чым на 10% (раней - не больш за 2%).

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках