16 лiстапада 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Літвіна: «У Беларусі пабітыя ўсе рэкорды па рэпрэсіям супраць журналістаў»

1
Жанна Літвіна: «У Беларусі пабітыя ўсе рэкорды па рэпрэсіям супраць журналістаў»

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў пракаментавала вырак суда па справе Аляксандра Атрошчанкава.

«Рашэнне суда - 4 гады зняволення для журналіста за тое, што ён знаходзіўся ў месцы грамадска значных падзей - наводзіць на думку аб матываванасці судовых рашэнняў па справе 19 снежня, - адзначыла Жанна Літвіна. - Пабітыя ўсе рэкорды па рэпрэсіям супраць журналістаў у Беларусі... Усе палітычныя кампаніі такога маштабу ў нашай краіне заканчваюцца узмацненнем ціску на журналістаў і СМІ. Сённяшні суд - яшчэ адно пацверджанне таму, што нашыя калегі зноў апынуліся ў эпіцэнтры рэпрэсій, разам з палітыкамі і праваабаронцамі. Але я ўпэўненая: якія б жорсткія меры не прадпрымаліся для таго, каб прымусіць журналістаў замоўкнуць, нашыя калегі застануцца вернымі сваёй прафесіі. Ніхто не выканае за нас нашую працу - даносіць да людзей адкрытую і разнастайную інфармацыю, якая так патрэбная нашаму грамадству... »

Як паведамляе «Беларуская асацыяцыя журналістаў», 2 сакавіка Жанна Літвіна знаходзілася ў Брусэлі, дзе ўдзельнічала ў адкрыцці фотавыставы «19 снежня вачыма журналістаў». На адкрыцці прысутнічаў Генеральны Сакратар Міжнароднай Федэрацыі журналістаў Эйдан Уайт. У сваім прывітальным слове ён выказаў занепакоенасць сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі і салідарнасць з беларускімі журналістамі, асабліва з пацярпелымі падчас падзеяў 19 снежня.

На момант адкрыцця выставы яшчэ не быў вядомы прысуд Аляксандру Атрошчанкаву. Гэтую тэму беларускія журналісты паднялі на вячэрняй сустрэчы з еўрадэпутатам Яцэкам Пратасевічам. «Дэпутат вельмі занепакоены суровасцю прысудаў, якія выносяцца па "справе 19 снежня" беларускімі судамі», - распавяла Жанна Літвіна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках