15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёлета дзяржава дала БРСМ як ніколі шмат грошай

38
Сёлета дзяржава дала БРСМ як ніколі шмат грошай

У 2011 годзе дзяржава зьбіраецца патраціць на падтрымку БРСМ 6.6 мільёнаў даляраў.

Гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час існаваньня арганізацыі. Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі паўмільёны БРСМаўцаў і БРСМавак, паведамляе рэсурс Generation.by.

Але ці зьяўляецца самая дарагая моладзевая арганізацыя краіны такой жа масавай?

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі звыкла забірае амаль увесь бюджэт моладзевай палітыкі Беларусі. У 2011 БРСМ атрымае 98% ад грошай, прызначаных беларускай моладзі. Гэта 6.6 мільёнаў даляраў. Лукашэнка хацеў, каб БРСМ выйшла на самаакупнасьць яшчэ ў 2007 годзе. Але ня здарылася таго і ў 2011. Наступная «мяжа самаакупнасьці» для БРСМ — 2013 год.

Але нягледзячы на ўсе заявы пра эканомію ў дзяржаве і ў БРСМе, у гэтым годзе арганізацыя атрымала абсалютны максымум фінансаваньня. У параўнаньні з 2005 БРСМ «засвоіць» сёлета ў тры разы болей грошай. І гэта ў год рэкорднага падвышэньня кошту беларускай адукацыі.

Іх бін актывіст БРСМу

Пры гэтым колькасьць сяброў арганізацыі з 2008 году застаецца прыкладна на аднолькавым узроўні. У мінулым міністар адукацыі, а цяпер першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандр Радзькоў заявіў сёньня, што ў БРСМ цяпер «каля паўмільёна» чалавек. Гэта прыкладна чацьвёртая частка ад усіх маладых людзей ва ўзросьце ад 15 да 30 гадоў.

Разам з тым, паводле дадзеных дасьледаваньня НІСЭПД, толькі 63.7% насельніцтва ведаюць і памятаюць нешта пра БРСМ. Прычым станоўча дзейнасьць гэтай арганізацыі ацэньваюць ня болей за 37%. А браць удзел у дзейнасьці БРСМ згодны толькі кожны пяты беларус.

Такім чынам, калі нават паверыць у тое, што ўсе паўмільны «афіцыйных» БРСМавак і БРСМаўцаў па сваім вялікім жаданьні і волі ўступілі ў гэту арганізацыю, то ўсё роўна атрымліваецца, што БРСМ прадстаўляе меншую частку моладзі, якая атрымлівае абсалютную большасьць падтрымкі дзяржавы.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках