16 лiстапада 2024, Субота, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы палітвязень

37
Новы палітвязень

Журналіст польскай "Газеты выборчай" Анджэй Пачобут пераведзены ў следчы ізалятар Гродзенскай турмы № 1. Яму падоўжылі знаходжанне пад вартай на два месяцы.

Ён будзе знаходзіцца за кратамі да суду. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Аляксандр Бірылаў, перадае Радыё Свабода.

У дачыненні Пачобута распачатыя справы па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу - 367 (паклёп у дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь). Максімальнае пакаранне па першым артыкуле - чатыры гады пазбаўлення волі, па другім - два гады. Абвінавачванне ўжо прад'яўлена Пачобуту па артыкуле 368 за публікацыі ў "Газеце выборчай", на сайце "Беларускі партызан" і на старонцы ў "Жывым журнале".

6 красавіка журналіст быў затрыманы на трое сутак нібыта за парушэнне падпіскі аб нявыездзе. Пачобут, які жыве ў Гародні, збіраўся ў Менск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента, каб распавесці пра пераслед з боку беларускіх уладаў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках