26 снежня 2024, Чацвер, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белдзяржхарчпрам: Сахара ў Беларусі - заваліся! (Фота)

95
Белдзяржхарчпрам: Сахара ў Беларусі - заваліся! (Фота)

Запасаў цукру ў Беларусі дастаткова, а кошты на яго застануцца ранейшымі.

Аб гэтым БелТА паведаміў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Іван Данчанка. Такім чынам кіраўнік канцэрна аспрэчыў "неабгрунтаваныя чуткі пра нібыта плануемае павышэнне коштаў на цукар", якія выклікалі ажыятажны попыт насельніцтва на гэты прадукт.

Па словах Івана Данчанкі, коўты на цукар у Беларусі расці не будуць. "Пасля лютаўскага павышэння коштаў на цукар мы не плануем іхняга далейшага павышэння", - сказаў ён.

Кіраўнік канцэрна таксама адзначыў, што сёння ў Беларусі створаны амаль паўгадавы запас цукру, дастатковы для забеспячэння ўнутранага рынку. "У нас на сённяшні дзень у рэштках на цукровых камбінатах 165,3 тыс. т цукру. У той жа час гадавая патрэбнасць рэспублікі ў гэтым прадукце - каля 400 тыс. т, у тым ліку патрэбнасць насельніцтва - каля 200 тыс.т цукру на год", - растлумачыў ён.

Іван Данчанка паведаміў, што ў мэтах забеспячэння ўзрослага попыту ў Беларусі працуюць без выходных ўсе аддзелы продажаў на цукровых камбінатах, адкрытыя ўсе раздаткавыя склады, працуюць усе лініі па фасоўцы цукру. Такім чынам, усе заяўкі гандлёвых арганізацый задавальняюцца аператыўна.

У сувязі з гэтым ужо на працягу бліжэйшых дзён "Белдзяржхарчпрам" чакае падзенне попыту на цукар у краіне.

Калаж: блогер l_u_f_t

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках