27 снежня 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт Хартыі'97 заблакаваны ў Беларусі

169
Сайт Хартыі'97 заблакаваны ў Беларусі

Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі ўнесла charter97.org у спіс абмежаванага доступу.

Генпракуратура 23 сакавіка 2011 года вынесла пастановы аб абмежаванні доступу да беларускіх незалежных навінавых сайтаў Хартыя'97 і «Беларускі партызан». Падставай для блакавання непажаданых сайтаў стаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Як сталася, гэтыя сайты парушылі частку 2 артыкула 8 «Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства ягоны арганізатар (арганізатары), а таксама іншыя асобы не маюць права абвяшчаць у сродках масавай інфармацыі аб даце, месцы і часе ягонага правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай ўлёткі , плакаты і іншыя матэрыялы». Мабыць, гаворка ідзе аб асвятленні падрыхтоўкі і правядзенні Дня Волі.

З 7 красавіка большасць беларускіх інтэрнэт-правайдэраў атрымалі абноўлены спіс абмежаванага доступу і абавязаныя ў адпаведнасці з сумна вядомым указам № 60 заблакаваць доступ да гэтых сайтаў для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі, культуры.

Па нашых адзнаках, больш за палову нашых наведвальнікаў у працоўны час могуць сутыкнуцца з блакаваннем.

У бліжэйшы час мы падрыхтуем вычарпальны спіс спосабаў абысці блакаванне. Самы просты і відавочны спосаб - выкарыстоўваць браўзер Opera з турбарэжымам. Спампаваць браўзер магчыма тут.

Для даведкі: 7 красавіка сайт charter97.org наведала больш за 74 тысяч унікальных карыстальнікаў. Каля 80% - прыйшлі з Беларусі.

Напісаць каментар 169

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках