15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальныя справы Саннікава і Някляева паступяць у пракуратуру ў бліжэйшыя дні

6
Крымінальныя справы Саннікава і Някляева паступяць у пракуратуру ў бліжэйшыя дні

Сёння ў пракуратуру пададзенае хадайніцтва аб змене кандыдату Андрэю Саннікаву меры стрымання, аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу і аб дапаўненні следства.

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс Захад" паведамілі адвакаты Саннікава Марына Кавалеўская і Андрэй Варвашэвіч.

"Па заканчэнні азнаямлення са справай пададзенае хадайніцтва ў органы следства начальніку СУПР Менгарвыканкама, таксама мы будзем абскарджваць адмову на змяненне меры стрымання ў Менгарсудзе", - адзначылі адвакаты.

Крымінальная справа, па якой праходзіць Андрэй Саннікаў, па словах абаронцаў, складае 8 тамоў.

Адвакат кандыдата Уладзіміра Някляева Уладзімір Букштынаў паведаміў, што ў выходныя ягоны падабаронны скончыў азнаямленне з крымінальнай справай. "Ніякіх хадайніцтваў мы падаваць на гэтым этапе не плануем", сказаў абаронца. Крымінальная справа, па словах У. Букштынава, складае 29 тамоў. Аднак адвакат не змог вызначыць, колькі тамоў мае дачыненне непасрэдна да У. Някляева.

Адвакат Мікалая Статкевіча Марына Станкевіч сказала, што справа ейнага падабароннага, па якой праходзіць 7 чалавек, складае 5-7 тамоў.

Кандыдат у прэзідэнты Зміцер Ус, які таксама скончыў азнаямленне са справай, паведаміў, што эпізоды, якія адносяцца да яго, "займаюць, максімум, паўтома".

Як раней паведамлялася, крымінальная справа Статкевіча і Уса ўжо перададзеная ў суд Ленінскага раёна Менска, дата разгляду яшчэ не прызначаная.

Крымінальныя справы Саннікава і Някляева павінныя паступіць у пракуратуру Менска ў бліжэйшыя дні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках