27 снежня 2024, Пятніца, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрошчанкаў яшчэ ў карантыне

1

Віцебскі праваабаронца, сябра ГА «БАЖ» Павел Левінаў сёння наведаў калонію «Віцьба-3», дзе ўтрымліваецца Аляксандр Атрошчанкаў.

Юрысту ўдалося пагутарыць з начальнікам калоніі Віталем Агністыкавым. Той распавёў, што Аляксандр, пераведзены ў калонію 25 сакавіка, яшчэ знаходзіцца ў карантыне (ён звычайна доўжыцца каля двух тыдняў). Гэта азначае, што зняволенага пакуль знаёмяць з правіламі ўнутранага распарадку калоніі і рыхтуюць медычнае заключэнне наконт яго стану здароўя, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Па словах начальніка калоніі, зараз на тэрыторыі калоніі адбываецца «навядзенне парадку», і Аляксандр «бярэ ў ім актыўны ўдзел».

На пытанне Паўла Левінава, ці можна аформіць для вязня падпіску на нейкія перыядычныя выданні, начальнік калоніі адказаў ухіліста: маўляў, ён і сам дарослы чалавек, у яго ёсць грошы на рахунку, і ён можа падпісацца на што захоча — раптам вы яго падпішаце яго на тое, чаго ён не пажадае чытаць?

Нагадаем: Аляксандр Атрошчанкаў — прэс-сакратар Андрэя Саннікава — быў затрыманы раніцай 20 снежня ва ўласнай кватэры. Знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 2 сакавіка 2011 года асуджаны судом Фрунзенскага раёна Мінска на 4 гады турмы ўзмоцненага рэжыму за «ўдзел» у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ). 25 сакавіка яго перавялі ў калонію «Віцьба-3», не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі ў Мінскім гарадскім судзе. 5 красавіка Мінгарсуд пакінуў рашэнне суда першай інстанцыі ў сіле.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках