29 снежня 2024, Нядзеля, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тime: «Пасля выбуху беларускі тыран пачаў закручваць гайкі»

25

Беларусь рызыкуе ператварыцца ў бліжэйшвй будучыні ў Паўночную Карэю.

Артыкул Саймана Шустэра пад назвай «Пасля выбуху беларускі тыран пачаў закручваць гайкі» з'явіўся ў апошнім нумары амерыканскага штотыднёвіка Time. «Радыё Свабода» прыводзіць пераклад фрагментаў артыкула.

У панядзелак увечары, наведаўшы месца выбуху ў менскім метро, ​​дзе загінула 12 чалавек, аўтарытарны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскінуў сетку падазрэнняў як мага далей і шырэй. Бомба, што выбухнула ў той вечар на люднай платформе, магла быць «падарункам з-за мяжы» або магла быць узятая з вайсковых частак, сказаў ён кіраўнікам сілавых ведамстваў. Кожны, хто мае зброю, павінен быць правераны і кожны, хто «зацікаўлены ў парушэнні спакою», будзе лічыцца падазраваным. Для беларускай палітычнай апазіцыі гэта азначае адно: сядзець і не высоўвацца.

І гэта менавіта тое, што Лукашэнку падабаецца. Ужо месяц Беларусь балансуе на мяжы эканамічнага калапсу, кошты растуць, узнікае дэфіцыт прадуктаў, у паветры вісіць пагроза дэвальвацыі беларускай валюты. У дадатак да ўсяго грамадства ўсё яшчэ ўзрушанае кароткім снежаньскім бунтам, калі дзесяткі тысяч чалавек пратэставалі супраць перавыбрання Лукашэнкі, што скончылася жорсткімі палітычнымі рэпрэсіямі, якія Беларусь - ды і Еўропа ў цэлым - не бачыла ўжо шмат гадоў.

Менскі палітолаг Аляксандр Класкоўскі адзначае, што «тэракт - гэта добрая нагода для закручванне ўсіх гаек».

І гэта больш ці менш тое, што Лукашэнка ў панядзелак увечары даручыў зрабіць сілавікам. Наведаўшы з шасцігадовы сынам Мікалаем месца выбуху са слядамі крыві, ён загадаў ім «максімальна ўзмацніць меры бяспекі... думаю, людзі нас зразумеюць».

На другі дзень трое жыхароў Менска былі затрыманыя за распаўсюд «ілжывых чутак». Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс, спасылаючыся на крыніцу ў Савеце Бяспекі Беларусі.

«Падобна, што яны рухаюцца да савецкага ідэалу, - кажа маскоўскі палітолаг Зміцер Арэшкін. - Усе павінныя сядзець ціха, баяцца за ўсё і ёсць чорны хлеб, які даў ім пасланы Богам кіраўнік. Гэта скончыцца чымсьці кшталту Паўночнай Карэі».

Беларусь рухаецца ў гэтым напрамку ўжо са снежня. У 2008-2010 гадах назіралася кароткая эпоха разрадкі ў адносінах з Еўропай, падчас якой Лукашэнка праводзіў крыху больш мяккую палітыку ў дачыненні да апазіцыі. Але пасля нядаўніх рэпрэсій ЗША і Еўразвяз зноў ўвялі супраць Менску санкцыі, і ў Беларусь вярнулася атмасфера страху.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках