15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Süddeutsche Zeitung»: Захаванне ўлады à la Minsk

62
«Süddeutsche Zeitung»: Захаванне ўлады à la Minsk

Такім чынам, страшны тэракт у менскім метро раскрыты. Вінаватыя схопленыя. Праўда, навошта яны гэта зрабілі - так і засталося тайнай.

Пра гэта піша ў камэнтары з нагоды тэракту ў беларускай сталіцы карэспандэнт Süddeutsche Zeitung Франк Нінгуйзен.

Аднак, як ён падкрэслівае, для менскага ўладара усё гэта не галоўнае - для яго было прынцыповым, каб магутны апарат сіл бяспекі хутка выдаў вынік. «Мабыць, яшчэ ні разу за сваё 17-гадовае праўленне гэты кіраўнік дзяржавы не адчуваў такога ціску, як цяпер. Кошты на бензін і прадукты харчавання папаўзлі ўверх, разам з імі расце і незадаволенасць грамадзян. Масква не спяшаецца з крэдытамі, а ад расчараванага Захаду цяпер і зусім чакаць няма чаго », - гаворыцца ў артыкуле.

Лукашэнка мэтанакіравана адводзіў сваю краіну ў ізаляцыю, працягвае аўтар. «Лукашэнка як адзіны гарант стабільнасці - гэты пасыл зараз будуць трансляваць народу адданыя дзяржаўныя СМІ».

Аб нервовасці кіраўніка сведчаць ягоныя раптоўныя атакі на апазіцыю. Допыты, візіты дадому, пагрозы - усё гэта мела месца ў першыя ж гадзіны пасля тэракту. Але «такія законы несвабоднай краіны: захаванне ўлады - асноўная запаведзь, нават на фоне катастрофы», заключае аўтар.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках