15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэхагляд аўтамабіляў за дзень падаражаў на 25%

13
Тэхагляд аўтамабіляў за дзень падаражаў на 25%

Міністэрства эканомікі Беларусі адмяніла некаторыя ранейшыя пастановы, якія датычыліся цэнаўтварэння.

У прыватнасці страцілі сілу пастанова міністэрства ад 26 лютага 2004 года № 51 «Пра парадак фармавання тарыфаў на паслугі па ўсталёўцы ахоўнай сігналізацыі ў кватэрах» і пастанова ад 21 студзеня 2010 года № 11 «Пра зацвярджэнне прэйскуранта на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў».

Цяпер кампаніі і прадпрымальнікі могуць самастойна вызначаць цану на гэтыя паслугі.

Першым адгукнуўся дзяржаўны «Белтэхагляд». Ад сёння за праход агляду ўладальнікі аўтамабіляў, якія працуюць на бензіне, павінны плаціць 35 700 рублёў замест 28 200 рублёў, а дызельных аўтамабіляў — 37 800 рублёў замест 29 900 рублёў, паведамляе "Наша нiва".

Рост цаны ў першы ж дзень склаў 26%.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках