15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Зміцера Бандарэнкі накіраваная ў Менгарсуд

8
Справа Зміцера Бандарэнкі накіраваная ў Менгарсуд

Крымінальная справа Зміцера Бандарэнкі, які падчас прэзідэнцкіх выбараў быў даверанай асобай Андрэя Саннікава, накіраваная пракуратурай Менска ў Менскі гарадскі суд.

Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на старэйшага памочніка пракурора Мінска Сяргея Балашова. Па словах апошняга, справа Бандарэнкі накіраваная ў гарадзкі суд «для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці».

Згодна з паведамленнем, па той жа справе праходзяць таксама Павел Севярынец, які быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, кіраўнік выбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў і жонка Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп. Усім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, па інфармацыі «Інтэрфакса», Зміцера Бандарэнку, Ірыну Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца абвінавачваюць у стварэнні штучных падставаў для ўвядзення санкцый з боку ЗША і краін Еўразвяза.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках