15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы хочуць пабудаваць 5 гасцініц у Менску

16
Кітайцы хочуць пабудаваць 5 гасцініц у Менску

У Ленінскім раёне сталіцы да 2014 года з'явяцца адразу 5 новых гасцініц.

Як распавёў агенцтву «Минск-Новости» галоўны архітэктар раёна Максім Звяздзін, першы падобны аб'ект размесціцца ў парку 40-годдзя Кастрычніка, на вуліцы Чырвонаармейскай. Узводзіць яго будуць кітайскія інвестары, назва абраная адпаведная - «Пекін». Работы плануецца пачаць ужо ў гэтым годзе.

Яшчэ тры гатэля вырастуць вакол стадыёна «Дынама». На скрыжаваннях вуліц Свярдлова і Кірава, а таксама Свярдлова і Ульянаўскай праектуюцца гасцініцы на 226 і 430 месцаў. На рагу вуліц Леніна і Кірава з'явіцца гатэль Hilton на 200 нумароў.

У бягучым годзе будаўнікі пачнуць узводзіць гатэлі ля Лошыцкага паркава-сядзібнага комплексу. Ейнай асновай стануць рэканструяваныя карпусы былога бровара, якія абрастуць сучаснымі прыбудовамі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках