15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў да суду застанецца ў СІЗА КДБ

40
Андрэй Саннікаў да суду застанецца ў СІЗА КДБ

Адвакат кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава паведаміў аб чарговай няўдалай спробе дамагчыся змены меры стрымання для падабароннага.

15 красавіка Менскі гарадскі суд разгледзеў скаргу на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай, але пагадзіўся з рашэннем следчых.

Адвакат Андрэй Варвашэвіч нагадаў: «Раней адвакат Сапелка скардзіўся на абранне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, потым ён абскардзіў адмову ў менскім гарадзкім судзе, і таксама безвынікова. Пазней, калі Павал Сапелка спыніў сваю працу, мера стрымання была падоўжаная. Адвакаты абскардзілі падаўжэнне. У панядзелак скаргу разглядалі ў Цэнтральным судзе, не задаволілі, мы абскардзілі ў гарадскім, але зноў безвынікова».

Паводле інфармацыі, стан здароўя Андрэя Саннікава падчас апошняга спаткання з адвакатамі быў "здавальняючы", паведамляе Радыё Свабода.

15 красавіка прадстаўнік пракуратуры Менска Сяргей Балашоў праінфармаваў, што па Саннікаву ў суд накіраваная крымінальная справа па артыкуле аб арганізацыі "масавых беспарадкаў". Адказнасць за гэтае правапарушэнне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Балашоў таксама ўдакладніў, што па адной крымінальнай справе разам з Саннікавым праходзіць Ілля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Уладзімір Яроменка, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках