28 снежня 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага вахабіта падазраюць у датычнасці да выбуху ў менскім метро

61
Расейскага вахабіта падазраюць у датычнасці да выбуху ў менскім метро

ФСБ Расеі падазрае, што тэракт на cтaнцыі мeтpo "Кастрычніцкая" ў Менску мог арганізаваць расеец Віктар Дваракоўскі.

23-гадовага Віктара Дваракоўскага шукаюць па ўсёй тэрыторыі Расеі па падазрэнні ў тэрарызме з 6 сакавіка 2011 года.

- Да мяне за гэты час прыходзілі ўсяго некалькі разоў. Апошні раз у дом заявіліся людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі ФСБ. Яны сказалі, што шукаюць Віцю, што гэта ён мог падарваць тую бомбу ў менскім метро, ​​- распавядае маці Віктара Ірына Дваракоўская.

Паводле інфармацыі Life News, усяго праз некалькі гадзін пасля выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Менску, ФСБ стала адпрацоўваць версію пра тое, што да тэракту можа быць датычны менавіта Віктар.

- Адразу пасля выбуху ў Менску да нас прыходзілі супрацоўнікі спецслужбаў і зноў апытвалі наконт асобы і месцазнаходжання Дваракоўскага, але мы даўно не маем ніякай інфармацыяй пра яго, - распавялі ў Стаўрапальскай краёвай арганізацыі "Духоўнае ўпраўленне мусульман".

Пакуль сілавікі шукалі Віктара ў Расеі, экстрэміст мог перасекчы мяжу па падробленым пашпарце і схавацца ў Беларусі, дзе і падрыхтаваць тэракт.

- Да нас паступіў загад праверыць сем'і ўсіх экстрэмістаў-радыкалаў на Паўночным Каўказе і ўсталяваць іхняе месца знаходжання, - паведамілі Life News ў праваахоўных органах СКФО. - Сярод апытаных былі родныя і знаёмыя Віктара Дваракоўскага. Яго можна назваць самым вядомым рускім вахабітам.

Ні маці, ні родныя Дваракоўскага не змаглі дапамагчы следству. Яны не бачылі Віктара больш за паўгода.

- Мяркуючы па фотаробаце, чалавек, якога шукаюць па падазрэнні ў выбуху, вельмі падобны на Дваракоўскага, - працягвае крыніца.

Віктар Дваракоўскі вядомы як адзін з блізкіх паплечнікаў Віталя Раздабудзькі і ягонай жонкі Марыны Харошавай. Утрох яны прайшлі падрыхтоўку ў адным з лагераў баевікоў, дзе іх навучылі мінна-выбуховай справе і тэхніцы здзяйснення дыверсій.

Віталь Раздабудзька падазраваўся першапачаткова як выканаўца тэракту ў Дамадзедава, аднак пазней ён і ягоная жонка падарваліся ў Дагестане ў паселішчы Губдзен.

На фота: Віктар Дваракоўскі і фотаробат тэрарыста

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках