15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life News: Тэракт здзейснілі Мядзведзеў, Канавалаў і Кавалёў

100
Life News: Тэракт здзейснілі Мядзведзеў, Канавалаў і Кавалёў

Расейскаму інтэрнэт-выданню Life News сталі вядомыя імёны траіх вінаватых у трагедыі, якая адбылася ў Менску 11 красавіка.

Сілавікі Беларусі лічаць, што арганізатарамі тэракту сталі аднакласнікі з Віцебска 25-гадовыя Зміцер Канавалаў, Уладзь Кавалёў і нейкі 28-гадовы Мядзведзеў.

- Міцька і Уладзь былі лепшымі сябрамі ў школе, вучыліся ў адным класе, - распавядае аднакласнік затрыманых Васіль Н. - З іншымі хлопцамі яны амаль не размаўлялі. Міцька заўсёды быў дзіўным і замкнёным, у школе вучыўся слаба.

- Цвёрдая пяцёрка ў яго была толькі па хіміі. Вось тут яму роўных не было. Спачатку петарды рабіў, потым стаў майстраваць выбух-пакеты, вельмі магутныя. Ну і Уладзь заўсёды дапамагаў яму ва ўсім, быў ягоным адзіным сябрам.

Скончыўшы школу, Кавалёў і Канавалаў паступілі ў прафвучэльню. Атрымаўшы прафесію слесара, сябры ўладкаваліся працаваць на Віцебскі завод трактарных запчастак. Там яны і пазнаёміліся з трэцім затрыманым па падазрэнні ў выбуху 28-гадовым слесарам Мядзведзевым.

Падпольная лабараторыя па вырабе выбухоўкі знаходзілася ў падвале пяціпавярхоўкі, дзе жылі сем'і Канавалава і Кавалёва.

- Пры ператрусе ў падвале аднаго з дамоў па 1-му завулку Рэпіна была выяўлена лабараторыя, дзе Канавалаў збіраў выбухоўку, - пацвердзілі ў праваахоўных органах Віцебска. - Акрамя выбуховых рэчываў у падвале знайшлі дзве сотні падшыпнікаў, кавалкаў металу і арматуры, якія слесары прынеслі з заводу. Зараз вядуцца праверкі ў падвалах і на гарышчах суседніх дамоў.

Некалькі месяцаў таму Канавалаў і Кавалёў пераехалі жыць у Менск, дзе займаліся дбайнай планіроўкай і арганізацыяй тэракту.

- Пасля таго, як іх арыштавалі, яны здалі яшчэ аднаго змоўшчыка, таксама слесара завода трактарных запчастак. Ягонае прозвішча Мядзведзеў. Ён дапамагаў ім майстраваць выбухоўку, - распавёяла крыніца Life News ў сілавых структурах Беларусі. - Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Цяпер на заводзе праходзяць ператрусы і апытанні. Высвятляюць, хто з рабочых мог ведаць аб планаванай выбуху.

На допыце Канавалаў, Кавалёў і Мядзведзеў прызналі сваю віну ў здзяйсненні тэракту ў Менскім метро.

Гэтак жа яны ўзялі на сябе адказнасць за выбух у Менску ў ліпені 2008 года і два выбухі ў Віцебску ў 2005 годзе.

На фота: Мядзведзеў.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках