28 снежня 2024, Субота, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: Вахабіты? Сваіх хапае

6
Генпракуратура: Вахабіты? Сваіх хапае

Генеральная пракуратура Беларусі не ўспрымае сур'ёзна інфармацыю, якая з'явілася ў прэсе, аб тым, што па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту ў менскім метрапалітэне нібыта адшукваецца расейскі вахабіт Віктар Дваракоўскі.

"Як, тут вахабіты? Сваіх хапае", - сказаў РІА "Новости" у панядзелак афіцыйны прадстаўнік генпракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў. "Усё, што заўгодна кажуць. Ужо вахабіты", - дадаў ён з іроніяй.

Выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў Менску адбыўся ў панядзелак увечары, 11 красавіка, у гадзіну пік. Па апошніх дадзеных, загінулі 13 чалавек, пацярпелі больш за 190. Генпракуратура Беларусі кваліфікавала тое, што адбылося як тэракт. Улады Беларусі паведамілі, што па справе аб тэракце ў метро затрыманыя пяць чалавек. Следчыя ўпэўненыя, што адзін з іх з'яўляецца выканаўцам тэракту.

У пачатку сакавіка стала вядома, што Віктар Дваракоўскі адшукваецца праваахоўнымі органамі РФ па падазрэнні ў датычнасьці да тэрарыстычнай дзейнасці ў Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках