26 снежня 2024, Чацвер, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк і ўрад створаць дзве эканамічныя рэальнасці

115
Нацбанк і ўрад створаць дзве эканамічныя рэальнасці

(абноўлена) Урад і Нацбанк Беларусі дамовіліся легалізаваць "ценявы" абменны курс беларускага рубля, які склаўся ва ўмовах дэфіцыту інвалюты.

Рынкавы курс будзе фарміравацца на альтэрнатыўнай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы.

"Урад і Нацбанк у пятніцу зацвердзілі праграму дзеянняў па пераадоленні валютнага крызісу, якая, у прыватнасці, прадугледжвае наяўнасць альтэрнатыўнага рынкавага абменнага курсу беларускага рубля", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" удзельнік нарады ў Лукашэнкі па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая прайшла ў пятніцу.

"На біржы будзе ўведзеная другая гандлёвая сесія, дзе абменны курс будзе ўсталёўвацца на рынкавых умовах, зыходзячы з попыту і прапановы юрыдычных асоб", - патлумачыла крыніца. Пры гэтым захаваецца дзеючы біржавы механізм вызначэння афіцыйнага курсу, гэта значыць ён будзе ўсталёўвацца ў ходзе асноўных таргоў, зыходзячы з прапановы ў межах абавязковага продажу часткі валютнай выручкі. У гэтай частцы Нацбанк захавае механізм лімітаваных задавальненняў попыту для крытычнага імпарту (газ, медыкаменты) і пагашэння валютных крэдытаў.

Суразмоўца патлумачыў, што падчас альтэрнатыўных біржавых таргоў "вызначыцца маржа да афіцыйнага курсу, па якой банкі змогуць прадаваць валюту юрыдычным асобам". "Зараз фактычна няма арыентыру па маржы, яна складаецца стыхійна, і гэта выклікае непрадказальную множнасць курсу, што дэзарыентуе валютны рынак і імпарцёраў. Банкі таксама пакуль аддаюць перавагу не прадаваць валюту", - канстатаваў суразмоўца. Акрамя таго, "гэта дазволіць развязаць праблему недахопу валюты - са з'яўленнем рынкавага курсу экспарцёры пачнуць прадаваць валюту, адпаведна, імпарцёры змогуць задаволіць свае патрэбы", - дадаў суразмоўца.

Па ягоных словах, уводзячы альтэрнатыўны афіцыйнаму абменнаму курсу рынкавы курс, улады ставяць перад сабой задачу ў кароткатэрміновай перспектыве зблізіць абодва курсы, што прадугледжвае паступовую дэвальвацыю афіцыйнага курсу і меркаванае ўмацаванне беларускага рубля на альтэрнатыўных таргах у сувязі з чаканым ростам прапановы.

Між тым, "афіцыйны курс расці не будзе да тых часоў, пакуль не ўзмоцняцца неспрыяльныя знешнія фактары", - падкрэсліў суразмоўца. Такім чынам, улады дэ-юрэ захаваюць прывязку афіцыйнага курсу беларускага рубля да кошыка валют у межах раней зацверджанага калідора (+/-8% у 2011 годзе), што дазволіць пазбегнуць абвінавачванняў у дэвальвацыі афіцыйнага курсу. З іншага боку, урад разлічвае на "развязку" неплацяжоў у сферы некрытычнага імпарту і ліквідацыю "шэрага" рынка безнаяўнай валюты за кошт правядзення альтэрнатыўных біржавых таргоў.

У частцы валютных аперацый з насельніцтвам ўлады маюць намер захаваць існуючае становішча рэчаў - абменны курс у пунктах абмену валют будзе абмежаваны калідорам 2% да афіцыйнага курсу, паведаміла крыніца. Яна канстатавала, што ў сувязі з гэтым "валюты ў абменніках не дадасца".

Каментуючы іншыя складнікі праграмы дзеянняў уладаў па пераадоленні валютнага крызісу, крыніца праінфармавала, што "для сціску рублёвай грашовай масы прынятае рашэнне аб радыкальным скарачэнні фінансавання дзяржпраграм і пераводу дзяржбанкаў на рынкавыя ўмовы крэдытавання, што прадугледжвае істотнае ўзмацненне жорсткасці умоваў выдачы новых крэдытаў, у прыватнасці, падвышэнне ставак". Па ейных словах, у сувязі з прынятымі рашэннямі, прырост аб'ёмаў крэдытавання дзяржбанкамі ў гэтым годзе не перавысіць запланаваных ў асноўных напрамках грашовакрэдытнай палітыкі 20-25%, што практычна ў 2 разы менш, чым у 2010 годзе.

Між тым, суразмоўца падкрэсліў, што ўрад не мае намеру скарачаць бюджэтнае субсідаванне ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, на долю якога ў Беларусі прыпадае больш за 80% ад таго, што ўводзіцца ў эксплуатацыю.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках