27 снежня 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да галадоўкі пратэсту далучыўся яшчэ адзін удзельнік

19
Да галадоўкі пратэсту далучыўся яшчэ адзін удзельнік

49-гадовы жыхар Воршы, удзельнік падзеяў 19 снежня Сяргей Малалеткін з 1 красавіка абвясціў галадоўку ў знак салідарнасці з палітвязнем Мікітам Ліхавідам.

Сяргей падтрымаў акцыю беларускага блогера Зміцера Галко (budimir), які 30 сакавіка абвясціў бестэрміновую галадоўку пратэсту, патрабуючы вызвалення палітвязняў.

У сваім блогу Зміцер Галко напісаў:

«Не магу па-ранейшаму пасіўна назіраць за існуючым ў маёй краіне палітычным бязмежжам і абмяжоўвацца шчоўканнем дзюбай у жэжэ. Пачаць жа, напрыклад, індывідуальны тэрор перашкаджаюць засвоеныя ідэалы гуманізму. Як сказаў тав. Гендальф: «Шмат хто з тых, хто жыве заслугоўваюць смерці, так жа як і многія з памерлых - жыцця. Ты можаш вяртаць жыццё, Фрода? Тады не спяшайся асуджаць на смерць». Вось і мне так падаецца.

Таму я вырашыў вывесці з эканамічнага колазвароту ўласны арганізм, абвясціўшы бестэрміновую галадоўку. Паставіць на кон сваё здароўе і жыццё, няхай задавяцца. У знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсіяў з боку ўладаў і бязвольных запісных апазіцыянераў, што засталіся на волі .

І няхай будзе, што будзе. Дзякуй за ўвагу.»

Нагадаем, 29 сакавіка суддзя Партызанскага раённага суду Наталля Пыкіна прызнала 20-гадовага актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» 19 снежня і асудзіла на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Палітвязень Мікіта Ліхавід абвясціў галадоўку пратэсту пасля вынясення абсурднага прысуду.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках